Маці Сяргея Ціханоўскага адмовілі ў спатканні з сынам

Маці Сяргея Ціханоўскага нядаўна запрасіла спатканне з сынам, але атрымала адмову, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

photo_2020_09_29_21_46_57.jpg

«Я выдатна ведаю, як цяжка бывае захоўваць веру ў тое, што мы, беларусы, ідзем правільнай дарогай, што лічбы ў прысудах на беларускіх судзілішчах не стануць доўгімі гадамі зняволення. Больш за год мой муж, Сяргей Ціханоўскі, не бачыў сваю сям'ю, сваіх дзяцей і бацькоў. Нядаўна яго мама запрасіла спатканне з сынам — і атрымала адмову.
Вядома, гэта зроблена толькі каб паказаць, што рэжым гэта можа. Але Сяргей ведае: таму, хто мае сапраўдную, легітымную ўладу, няма чаго даказваць і імітаваць яе праз гвалт. Сяргей прачытаў працы Гандзі і працытаваў адвакату яго думку: «Спачатку яны цябе не заўважаюць, потым смяюцца над табой, потым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш».
Калі я атрымліваю такія пасланні ад Сяргея, я пытаюся ў сябе: ці магу я не верыць, калі верыць ён? Ці магу дазволіць страху перамагчы, калі ён глядзіць страху в вочы і супрацьстаіць яму? Ці магу я дазволіць ім пераканаць сябе ва ўласнай бездапаможнасці, калі за 15 месяцаў турмы Сяргей не дазволіў зрабіць гэтага з сабой?
Я слухаю словы мужа і думаю: мы, беларусы, сапраўды павінны часцей сабе нагадваць, як нас спачатку не заўважалі, затым смяяліся з нас, як цяпер з намі змагаюцца ўжо больш за год — і што ў рэшце рэшт мы абавязкова пераможам», — заявіла Святлана Ціханоўская.