Маці траіх дзяцей затрымалі двойчы за тыдзень і аштрафавалі агулам на 2900 рублёў
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска два разы за тыдзень паспелі разглядзець справу Аляксандры Харытон, паведамляе «Вясна».
У першы раз жанчына была затрыманая падчас суботняга маршу. Маці траіх дзяцей пратрымалі ў ІЧУ трое сутак. Суддзя Юлія Блізнюк 26 студзеня аштрафавала Аляксандру па арт. 23. 34 КаАП на 30 базавых (870 рублёў).
Ужо ўвечары 27 студзеня дзяўчыну затрымалі зноў у Сухарава. Толькі на гэты раз на яе склалі ўжо два пратаколы: па арт. 23.34 КаАП і арт. 23.4 КаАП.
Суддзя Марыя Ярохіна прызнала Харытон вінаватай і дадала да 30 базавых яшчэ 70. У выніку, суд палічыў, што 2900 рублёў — прымальная сума ў якасці пакарання для маці траіх дзяцей за ўдзел у дваравой мірнай акцыі.