Да стварэння геральдыкі падышлі ўдумліва. Перагарталі старонкі гісторыі, успомнілі пра славутасці і падумалі пра тое, як раённыя сімвалы будуць перагукацца з сімволікай Магілёва і вобласці. У выніку герб прыняў форму шчыта варагаў. Намаляваны на ім рыцар увасабляе знакавыя падзеі ваеннага мінулага і гарантыю абароны ў нашым часе. Двайная перавязь — раку Днепр і Палыковіцкая крыніца, піша
sb.by. Знайшлося месца і для кветак лёну, якія сталі адлюстраваннем поспехаў у сельскай гаспадарцы. Сцяг таксама паўтарае колеры герба.
Аўтарамі праектаў герба і сцяга сталі кандыдат гістарычных навук, сакратар Геральдычнага савета Марына Ялінская і мастак Віктар Ляхор. Цяпер сімволіцы трэба прайсці абавязковую ў нашай краіне геральдычную экспертызу.