Магутная ўспышка адбылася на Сонцы, чакаецца магнітная бура
Успышка вышэйшага класа магутнасці X адбылася на Сонцы, на Зямлі ў бліжэйшыя дні чакаецца магнітная бура.
Па словах навукоўцаў, зафіксаваная ўспышка з'яўляецца адной з самых буйных за апошнія некалькі гадоў. Яе крыніцай стала група плямаў 1944. Пры гэтым самая вялікая пляма перавышае памеры
Зямлі ў два разы.
У NASA паведамляюць, што такая ўспышка здольная выклікаць моцную магнітную буру на Зямлі — першую ў гэтым годзе. Паводле папярэдніх звестак, яна можа пачацца ўжо заўтра.
Успышкі рэнтгенаўскага выпраменьвання можна падзяліць на пяць асноўных класаў: A, B, C, M і X у залежнасці ад велічыні рэнтгенаўскага выпраменьвання.
Зараз навукоўцы назіраюць самую высокую сонечную актыўнасць за апошнюю тысячу гадоў. На Зямлі такія з'явы небяспечныя, напрыклад, для ліній электраперадачы, газаправодаў.
Падчас магнітных бураў дактары таксама папярэджваюць аб магчымым пагаршэнні самаадчування і раяць людзям надаць пільную ўвагу свайму здароўю.
belta.by