«Мая справа — помста спецслужбаў за прафесійную журналісцкую дзейнасць»
Напярэдадні пачатку судовага працэсу Кацярына Андрэева перадала с СІЗА заяву. Пра гэта ў фэйсбуку распавёў яе муж Ігар Ільяш.
«9 лютага мяне пачнуць судзіць па ілжывым абвінавачванні ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Мая справа ад пачатку і да канца сфабрыкаваная, прычым сфабрыкаваная вельмі няўмела. Я лічу гэта помстай спецслужбаў за прафесійную журналісцкую дзейнасць.
15 лістапада мяне затрымалі па злачынным загадзе. У той дзень сілавікі казалі мне: "Ты больш не будзеш весці свае стрымы ніколі!" Затым зноў выйшаў злачынны загад і мяне змясцілі ў турму. Амаль тры месяцы я правяла за кратамі. Па іх задуме, заключэнне павінна было зламаць мяне і прымусіць усумніцца ў правільнасці абранага шляху. Аднак нічога падобнага не адбылося. Гэты час у СІЗА толькі загартаваў мой характар. А неверагодная падтрымка з волі напаўняла радасцю кожны дзень.
Разам з тым, я разумею, што неабходна разарваць ланцуг выканання злачынных загадаў і звяртаюся да суда з просьбай зрабіць гэта нарэшце. Выконваць злачынны загад — значыць удзельнічаць у злачынстве. Але за злачынствам рушыць услед раскаянне і менавіта яно стане найбольш страшным пакараннем, таму што будзе атручваць вам жыццё, не даючы спакою да глыбокай старасці.
Што тычыцца мяне, то я буду шчаслівая незалежна ад прысуду, так як сумленне мая чыстая, а праўду казаць лёгка і прыемна».
Ігар Ільяш таксама напісаў, што Кацярына выказвае вялікую падзяку калегам, якія пісала ёй лісты ў турму, падтрымлівалі, праяўлялі салідарнасць. Дзякуе "Белсат", БАЖ, Радыё Свабода, "Наша Ніва", "Новы Час" і ўсім, хто асвятляў яе справа. "Я ў даўгу перад вамі", — кажа яна.
Каця патрабуе вызвалення ўсіх арыштаваных журналістаў.