Майдан у Кішынёве. Пратэстоўцы ўсталявалі намёты і правялі ноч на плошчы
На плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ў цэнтры сталіцы Малдовы праходзіць мітынг, арганізаваны платформай „Годнасць і праўда”.
Да раніцы панядзелка на плошчы ў цэнтры Кішынёве мітынгоўцы разбілі каля 90 намётаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Jurnal TV.
Дэманстранты з руху „Чырвоны блок” паспрабавалі прарвацца да будынка Генеральнай пракуратуры краіны, аднак не змаглі пераадолець паліцэйскі кардон. Пасля гэтага актывісты пачалі ўсталёўваць на вуліцы палаткі.
„Мы застанемся тут, каб пікетаваць будынак Пракуратуры, дамагацца ачышчэння правасуддзя ад карумпаваных суддзяў і пракурораў”, — заявіў лідар „Чырвонага
блока” Рыгор Пятрэнка.
Удзельнікі акцыі пратэсту сабраліся ў Кішынёве з мэтай ціску на ўладу, якая, на іх думку, нясе адказнасць за сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
Паводле "Радыё Рацыя"