Макаева расшуквае міліцыя
Прадпрымальніку Алесю Макаеву ў 11-30 патэлефанаваў невядомы і настойліва дапытваўся, дзе ён пражывае. Пра гэта паведаміла жонка прадпрымальніка Юля Сцяпанава. Верагодна, тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які жадае альбо сустрэцца з прадпрымальнікам, альбо даставіць яго ў суд.
1 сакавіка адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі на рынку «Ждановічы».
Там у яго былі ўзятыя тлумачэнні наконт таго, што ён рабіў у цэнтры «Мір моды», дзе гандляры абмяркоўвалі далейшую сітуацыю. Макаева адпусцілі, але позву ў суд абяцалі выслаць заўтра.
Радыё “Свабода” паведаміла, што дапытвалі Алеся Макаева начальнік РУУС Цэнтральнага раёну Менска Артур Шахлай,а таксама следчыя ды іншыя міліцэйскія чыноўнікі. У панядзелак будзе абвешчана, якая мера спагнання пагражае прадпрымальніку.