Маладафронтаўская акцыя каля пасольства РФ у Мінску: 21 затрыманы ў Цэнтральным РУУС
Як паведаміла НЧ жонка Змітра Дашкевіча, лідара «Маладога фронту», сённяшняя акцыя салідарнасці з Украінай каля расійскага пасольства ў Мінску скончылася масавымі затрыманнямі.
Змітра Дашкевіча затрымалі, як толькі ён з'явіўся ля пасольства. Агулам быў арыштаваны 21 чалавек, усіх затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска. Імёны ўсіх затрыманых пакуль не
высветленыя. Вядома, што сярод іх шмат дзяўчат, а таксама сталая сяброўка КХП-БНФ Ніна Багінская.
Нагадаем, за паўгадзіны да гэтых падзей каля пасольства РФ у Мінску затрымалі журналістаў, аднак адпусцілі без складання пратаколаў.