Малады прадпрымальнік з Віцебску другі год запар выдае беларускамоўныя сшыткі
У асартыменце ёсць школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамент, вершы, алфавіт, табліца множання. Ёсць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнаментаў.
![s6ytki6.jpg s6ytki6.jpg](/img/v1/userfiles/images/s6ytki6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах аўтара, сшыткі карыстаюцца попытам, іх набываюць нават як сувенір з
Беларусі.
«Вось уявіце сабе клас, які піша і выконвае хатняе заданне ў такіх сшытках — у вучня адразу з'яўляецца пачуццё гонару і адметнасці, гэта як сказаць: «Глядзіце, я з Беларусі, я расту ў асаблівай краіне са сваёй гісторыяй, са сваёй мовай і ганаруся гэтым!» — кажа ён. — «Прыйшоў час паказваць і падкрэсліваць, што ты беларус і не сароміцца гэтага».
![s6ytki5.jpg s6ytki5.jpg](/img/v1/userfiles/images/s6ytki5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![s6ytki4.jpg s6ytki4.jpg](/img/v1/userfiles/images/s6ytki4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![jelaruskija_sshytki.jpg jelaruskija_sshytki.jpg](/img/v1/news/full/jelaruskija_sshytki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У гэтым навучальным годзе збіраюцца і калектыўныя замовы, на якія выдавец
прапануе добрыя зніжкі.
Калі Вы жадаеце далучыцца, рабіце замову на сайце Belarusam.by ці
звяртайцеся да спадара Уладзіміра Рамановіча праз эл.пошту vladi_r@tut.by або на Viber ці мабільны тэлефон 8 025 648 60 11.
![s6ytki2.jpg s6ytki2.jpg](/img/v1/userfiles/images/s6ytki2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![s6ytki1.jpg s6ytki1.jpg](/img/v1/userfiles/images/s6ytki1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)