Маладзечанскія выпускнікі, бацькі і настаўнікі заплацяць за баль

Інфармацыю пра гэта пацвердзіла намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі.
У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты звярнулася маладзечанка Ада Іванова з просьбай разабрацца з праблемай.



a9fb9e6ef40426e9add520623d521ab8.jpg

Інфармацыю пра гэта пацвердзіла намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі.


У рэдакцыю “Рэгіянальнай газеты звярнулася маладзечанка Ада Іванова з просьбай разабрацца з праблемай.


У Маладзечне бацькі выпускнікоў 11-х класаў і педагогі павінны заплаціць па 70 тысяч рублёў, каб прысутнічаць на раённым выпускным балі. Выпускны пройдзе ў летнім амфітэатры, разлічаным на дзве тысячы месцаў. Высокі кошт білетаў тлумачаць ганарарам запрошанай “зорцы. Кажуць, што будзе выступаць Руслан Аляхно.


А пакуль выпускнікі шукаюць спонсараў, каб зрабіць больш танным іх прысутнасць на ўласным свяце. Пра дарослых ніхто не думае, так што большасці бацькоў, бабуль, настаўнікаў прыйдзецца назіраць за святам сваіх дзяцей з-за агароджы і міліцэйскіх кардонаў. Але ж такім чынам у школьнікаў на вачах прыніжаюць іх бацькоў. Можа, ёсць магчымасць паўплываць на сітуацыю? Бо навошта нам такое дарагое свята?


За каментарам мы звярнуліся да намесніцы начальніка Маладзечанскага раённага аддзела адукацыі Таццяны Бурсавай. Яна расказала, што, сапраўды, на гарадскім свяце выпускнікоў будзе выступаць спявак Руслан Аляхно, але не толькі ганарар яму вызначыў цану білета. Тут яшчэ і арэнда амфітэатра, і кошт спецэфектаў, якія арганізатары хацелі б да свята пакінуць у сакрэце.


— Мы ўсё патлумачылі кіраўнікам школ з просьбай расказаць гэта ў калектывах. Ва ўсіх школах будуць праводзіцца ўласныя выпускныя вечары, прысутнасць на якіх бясплатная.


Паводле “Рэгіянальнай газеты