Маленькі юбілей
Колькасць артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі дасягнула 25 тысяч.
Гэты буйны інтэрнэт-рэсурс змяшчае карысныя звесткі па гісторыі і культуры Беларусі, яе адміністрацыйным падзеле, геаграфіі, жывёльным свеце, помніках архітэктуры і вядомых асобах краіны.

Свабодная энцыклапедыя з’яўляецца некамерцыйнай ініцыятывай, доступ да яе ведаў адкрыты для ўсіх, хто карыстаецца інтэрнэтам. Яна не ставіць палітычных, нацыянальных ці рэлігійных мэтаў і ў
дадатак да гэтага не размяшчае на сваіх старонках рэкламы. У выніку Вікіпедыя робіцца надзвычай папулярным рэсурсам, і па частаце наведванняў яна трымае ў гэтыя дні сёмае месца ў свеце.
Беларускі раздзел працуе са жніўня 2006 года. У сакавіку 2008-га быў створаны 10-тысячны артыкул, у маі 2010-га — 20-тысячны. Сёння артыкулы на беларускай мове ствараюцца 160 удзельнікамі,
усе яны працуюць на добраахвотнай аснове.
Беларуская Вікіпедыя хутка набірае моц праз няўхільнае стварэнне новых артыкулаў, паляпшэнне ўжо існуючых і актыўныя дзеянні па іх сістэматызацыі і звязнасці. Асноўнымі катэгорыямі раздзела
з’яўляюцца грамадства, гісторыя, культура, беларусы, рэлігія, навука, прырода і тэхніка.
У параўнанні з адгалінаваннямі Свабоднай энцыклапедыі на іншых мовах, наш раздзел на працягу апошняга года вызначаецца дынамічным ростам і зладжанай мэтанакіраванай працай.
Васіль Кісляк