Маніторынг крызісных з’яў Беларусі

Сайт www.crisisby.net гэта інтэрактыўная пляцоўка для народнага маніторынгу крызісных з’яў у Беларусі. Даслаць паведамленне, пакінуць спасылку на тэкст, фота ці відэа можа кожны. Паведамленні з’яўляюцца ў выглядзе кропак на мапе.



43c656628a4a479e108ed86f7a28a010.png

Сайтwww.crisisby.netгэта інтэрактыўная пляцоўка для народнага маніторынгу крызісных з’яў у Беларусі. Даслаць паведамленне, пакінуць спасылку на тэкст, фота ці відэа можа кожны. Паведамленні з’яўляюцца ў выглядзе кропак на мапе. У адрозненні ад навінных рэсурсаў, у Crisisby няма рэдактараў, а інфармацыя паступае непасрэдна ад грамадзян. У адрозненні ад сацыяльных сетак, на Crisisby не патрабуецца рэгістрацыя, а новыя паведамленні фіксуюцца на інтэрактыўнай мапе, сістэматызуюцца па катэгорыях і лёгка знаходзяцца па даце ці месцы.
Што можаCrisisby?
Атрымліваць паведамленні і каментары ад грамадзян. Дадаць паведамленне можна запоўніўшы форму на сайце, даслаўшы e-mail (crisisbynet@gmail.com) ці SMS (+37065279366) альбо твіт з хэштэгам #crisisby. Паведамленне з'явіцца на мапе і ў ленце паведамленняў адразу пасля прэмадэрацыі.
Верыфікаваць інфармацыю. Калі паведамленне ўтрымлівае спасылку на першакрыніцу, суправаджаецца фота ці відэа, а таксама калі карыстальнік пакіне свае кантакты, мадэратары сайта могуць пазначыць дадзеную інфармацыю як верыфікаваную, а карыстальнікі ўбачаць, якія паведамленні былі правераныя, а якія не.
Сартаваць паведамленні па катэгорыях.  Больш за тое, пры жаданні карыстальнікі могуць падпісацца на атрыманне апавяшчэнняў пра з'яўленне новых кропак у зададзеным імі радыусе. 
Збіраць крызісныя навіны з беларускіх незалежных інфармацыйных рэсурсаў (нацыянальных, рэгіянальных і лакальных) са спасылкай і прамым пераходам на першакрыніцу пры кліку на загаловак навіны. 
Увага! Жывая мапаCrisisbyна вашым сайце! Мапу Crisisby можна размясціць (embed) на любым сайце. Карыстальнікі сайта змогуць наўпрост дасылаць свае паведамленні на Crisisby, але пры гэтым на віджэце будуць адлюстроўвацца ўсе кропкі, сабраныя праз сістэму Crisisby. Гэта значыць, што мапа будзе аўтаматычна абнаўляцца і папаўняцца. Калі вас зацікавіла гэта опцыя, звяжыцеся з намі, напішыце, якога памеру віджэт вы б хацелі (мінімальны памер 300х315 пікселяў), і мы дашлем код, які вам трэба будзе ўставіць на вашую старонку.
Дадатковы сервіс:НАРОДНЫ БАРОМЕТР КОШТАЎ  
Крызіс у першую чаргу б'е па кішэні. Кошты растуць так хутка, што мы не паспяваем іх запомніць. “Народны барометр коштаў дапаможа прасачыць за зменамі коштаў на асноўныя тавары. Кожны інтэрнэт-карыстальнік можа даслаць кошт на тавар, і ён адлюструецца на інтэрактыўнай мапе коштаў Беларусі. Хоць гэта і неабвязкова, мы рэкамендуем карыстальнікам дасылаць фота цэннікаў ці сканы чэкаў для верыфікацыі. Акрамя таго, на сайце можна паглядзець, дзе які тавар таннейшы, прасачыць, як змяняліся кошты на розныя прадукты, адсартаваць усе дасланыя кошты па найменні, месцазнаходжанні ці даце. На форуме “Базар можна напісаць сваё меркаванне ці ўзяць удзел у абмеркаванні актуальных крызісных тэмаў.
Звязацца з намі можна праз форму наhttp://www.crisisby.net/contactці  e-mailcrisisbynet@gmail.com. P.S. Crisisby гэта другі праект у Bynet, які працуе на платформе Ушахідзі (Ushahidi, у перакладзе з суахілі сведчанне) сістэмы, якая дазваляе збіраць паведамленні з розных крыніцаў, аўтаматычна наносіць іх на мапу і сістэматызаваць. Першым быў Electby, які прапанаваў беларускім інтэрнэт-карыстальнікам паведамляць пра заўважаныя імі парушэнні выбарчага заканадаўства падчас выбараў у снежні 2010 г. Новы праект рэалізуе ў асноўным тая ж каманда, што і Electby.
У перыяд з 13 па 19 снежня 2010 г. на платформу грамадзянскага маніторынгу за выбарамі www.electby.org паступіла больш за 615 паведамленняў ад выбарцаў і грамадзянаў з усёй Беларусі. За тыдзень на Electby прыйшлі больш за 17 500 наведнікаў і было прагледжана каля 70 000 старонак. У дзень выбараў, на сайце было каля 8 000 наведнікаў і больш за 19 000 праглядаў старонак.