Марына Адамовіч: Да Статкевіча спрабавалі падсадзіць ВІЧ-інфікаванага
Жонка экс-кандыдата на прэзідэнцтва Марына Адамовіч распавяла, што яго ўжо больш за паўгода трымаюць не ў магілёўскай турме № 4, а ў СІЗА Магілёва.
Знаходжанне асуджанага ў следчым ізалятары – парушэнне Крымінальна-выканаўчага кодэксe, дадала Адамовіч. У СІЗА Мікалай Статкевіч сядзіць у камеры з яшчэ адным зняволеным.

Паводле жонкі палітыка, 22 чэрвеня яна даведалася, што прыкладна тыдзень таму ад яго пачалі зноў патрабаваць прашэнне аб памілаванні. Як толькі ён адмовіўся, да іх з суседам падсадзілі чалавека, які
цягам некалькіх папярэдніх месяцаў знаходзіўся ў камеры для хворых СНІДам. Новы сусед перацяў сабе жылы.
“На ранішняй паверцы яго, нягледзячы на пратэсты, зноў увапхнулі ў камеру. І не прыбралі да таго часу, пакуль уся камера не была залітая крывёю, – распавяла Адамовіч
"БелаПАН". Пасля таго, як новы сукамернік Статкевіча перацяў сабе жылы паўторна, яго перавялі ў іншае месца.
Крымінальна-выканаўчы кодэкс забараняе падсаджваць ў камеру да здаровых людзей з інфекцыйнымі хваробамі, у тым ліку ВІЧ-інфікаваных. Раней, нагадала Марына Адамовіч, мужа трымалі ў камеры з хворым на
сухоты.
22 чэрвеня яна накіравала ў Генеральную пракуратуру заяву з патрабаваннем разабрацца ў сітуацыі.
belsat.eu