
Працягвае паступаць супярэчлівая інфармацыя наконт Марыны Шубіч, якая быццам бы была пад заваламі, калі Аляксандр Лукашэнка ўскладаў кветкі на станцыі метро
“Rастрычніцкая, дзе адбыўся выбух.
Марына Шубіч -- студэнтка 5-га курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, факультэта фінансаў і банкаўскай справы. 11 Красавіка яна апынулася на станцыі
«Кастрычніцкая» падчас выбуху. Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, выйшла на адну станцыю раней. Калі даведалася пра выбух, пайшла на «Кастрычніцкую». Яна
расказала журналістам, што сяброўку вынеслі каля 23-х гадзін ночы. Марыну яна пазнала толькі па вопратцы.
Інфармацыйнае агенцтва БелТА 13 Красавіка аспрэчыла гэтую інфармацыю. Паводле інфармагенцтва, Марыну, забралі з месца здарэння ў 18.25 11 красавіка, у 18.30 яна была ў бальніцы. А праз 15 хвілін ёй
пачалі рабіць аперацыю.
Цяпер Марына быццам бы ў добрым стане і раздае журналістам БелТА каментары. Аднак гэта крыху дзіўна, бо ў Марыны была цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Пасля аперацыі яна была пераведзеная ў аддзяленне
рэанімацыі.
Крыніца газеты “Наша ніва у 3-й гарадской бальніцы Мінска паведаміла, што Марына Шубіч паступіла пасля 23 гадзін. «Уначы, калі яна была ў хірургіі (у рэанімацыі) сшылі
павекі, бо моцна кроватачылі вочы (быў апёк сятчаткі). Днём яе перавялі ў афтальмалагічны аддзяленне ў аперацыйную. Усё цела было ў дробных ранах ад аскепкаў, апёкі».
Спіс пацярпелых на дзвярах 3-й ГКБ
У нас ёсць фотаздымак спісу (зроблены ў 20.06 11 красавіка) пацыентаў , якія былі дастаўленыя ў трэцюю бальніцу пасля выбуху ў метро. Шубіч Марына ў ім пазначаная пад восьмым нумарам.
Шубіч Марына Мікалаеўна нарадзілася ў 1988 годзе. Яе бацькі жывуць у Магілёве.
Усяго ў 3-ю гарадскую клінічную бальніцу было дастаўлена 25 чалавек, з іх 21 пацярпелы шпіталізаваны. Вечарам у спісе быў пазначаны 21 чалавек, але, напрыклад, на вачах журналіста
“хуткая падвезла мужчыну з забінтаванай галавой, медыкі сказалі, што забралі яго за ГУМам, маўляў, сам адышоў туды з месца выбуху. Магчыма, пазней ў бальніцу былі дастаўленыя і
іншыя асобы.