Марш міра і незалежнасці ў Мінску (фота, абнаўляецца)

30 жніўня на Марш міру і незалежнасці ў цэнтры Мінска збіраюцца жыхары горада. Як і падчас мінулых нядзельных акцый, людзі збіраюцца ў калоны ў сваіх раёнах і рушаць у цэнтр разам.

118668708_305710423832572_6316951821566399248_n_logo.jpg


Глядзіце наш фотаанлайн з Маршу.
18:40 Людзі разыходзяцца . Часам яны скандуюць "Жыве Беларусь!", напрыклад у метро Няміга.


18:20 З'явіўлася відэа ўрыўку размовы Мікалая Латышонка з пратэстуючымі. Латышонак прапаноўвае ім ствараць ініцыятыўныя групы для перамоваў, але адначасова кажа, што ўжо створаную групу - Каардынацыйную раду - ніхто не лічыць законнай.



18:10 З'явілася фота Лукашэнкі з аўтаматам на тле Палаца Незалежнасці.

photo_2020_08_30_18_11_42.jpg


А ў нас шмат фота прыгожых і смелых людзей.




18:00 Да пратэстоўцаў выйшаў мужчына, які прадставіўся памочнікам Лукашэнкі [па агульных пытаннях] Мікалаем Латышонкам. Кажа пратэстоўцам: "Ён усё роўна застанецца, а тут сабралася моладзь". Кажа, трэба за мірную Беларусь.
17:50 Каля Палаца Незалежнасці яшчэ стаяць некалькі тысяч, але асноўная маса ідзе праспектам Пераможцаў у бок стэлы і Нямігі. Ідзе моцны дождж.
17:40 Каля Палаца Незалежнасці ідзе дождж, але людзі не разыходзяцца.


17:05 Перакрыты праспект Пушкіна ў бок Палаца незалежнасці.
Да ачаплення ў рэзідэнцыі Лукашэнкі падышлі людзі з плакатам «Спортсмены с народом». Сярод іх — Аляксандра Герасіменя і баскетбалістка Алена Леўчанка. Яны крычаць: «Мы играем честно», «Народ победил», перадае Onliner.
16:55 Да Палацу незалежнасці даехалі яшчэ некалькі БТРаў у дадатак да іншай спецтэхнікі для разгону дэманстрацый, якая тут была ад пачатку

Працягваецца «стаянне» ля Палацу незалежнасці. Паміж дэманстрантамі і сілавікамі, якія перагарадзілі праспект Пераможцаў, скарацілася дыстанцыя, цяпер каля 10 метраў.
Дэманстранты прынеслі «падарункі» Лукашэнку: труну з надпісам «Палітычны труп», вялізную інсталяцыю ў выглядзе таракана, гарбузы і іншае. Таксама скандуюць: «Крыса, выходи!», «Пошёл вон!», «Саша, ты уволен!», «Фашысты!», паведамляе Свабода.
Да Палаца Незалежнасці Прыйшлі Марыя Калеснікава, Максім Знак, Лілія Уласава. Марыя Калеснікава падышла да ачаплення сілавікоў, просіць паклікаць іх кіраўніка або прапусціць ва ўнутр для перамоваў. Яе не прапускаюць.
"Мы, беларусы, маем права гуляць па горадзе, мы не разумеем, чаму нам перагарадзілі дарогу, хочам спытаць, чаму не можам гуляць па горадзе", — патлумачыла Марыя Калеснікава, піша tutby_official.



16:25. У раёне стэлы танцы.

118453821_3241561615931597_63573207447972540_n_logo.jpg



У Мінску за дзве гадзіны акцыі пратэста ў нядзелю былі затрыманы 125 чалавек, заявілі РИА Новости ў МУС Беларусі.
Праваабаронцы называюць прозвішчы некалькіх затрыманых:
Ахрэм ЯгорЗапрудскі ІгарЗапрудскі ІгнатКляшторны АндрэйЛыскавец ЯраслаўПрыгодзіч СтанісаўПупко ВасільСупрановіч СяргейТатур УладзіслаўШіла ІванЯроменка Антон
У Пінску затрыманы карэспандэнт Яўген Нікалаевіч. А таксама Віктар Антонік дастаўлены ў ГАМ гораду.
У Оршы затрыманыя як мінімум два чалавекі, адзін з іх - Аляксей Болдыраў. 

16:05 Наша Ніва паведамляе, што частка пратэстоўцаў пайшла да рэзідэнцыі Лукашэнкі. Там іх сустракаюць зноў агароджы і вадамёты, як і ў мінулую нядзелю. Людзі падыходзяць да ачаплення каля рэзідэнцыі Лукашэнкі і скандуюць: "Выхадзі", "Мы на дзень нараджэння".

Мінскі метрапалітэн паведаміў, што ў 15.50 усе станцыі метро адкрыты для пасажыраў. Метро працуе ў штатным рэжыме.

А вось так ля стэлы зараз. Фота Аляксандр Васюковіч 


photo_2020_08_30_15_50_16.jpg



Дарэчы, назіраць, што зараз адбываецца на праспекце Пераможцаў, можна анлайн праз  вэб-камеру.


15:40

Фото @motolkohelp

15:20 Пратэстоўцы дайшлі да стэлы. Яны скандуюць вайскоўцам: "Ты даваў прысягу". Вайскоўцы ўключылі савецкія песні.

У бок Мінска паехалі каля 15 БТР-80, паведамляюць слухачы Еўрарадыё.

На Кастрычніцкай плошчы, якая была раней агароджаная белымі і чырвонымі пластыкавымі барʼерамі, моладзь разабрала гэтую агароджу і збудавала з яе вялікую бела-чырвона-белую канструкцыю, якая нагадвае нацыянальны сцяг. Міліцыі тут няма, піша Свабода.


photo_2020_08_30_15_23_00.jpg






Тым часам, tut.by паведамляе, што праспект Пераможцаў перакрыты, сілавікі шыхтуюцца каля палаца Незалежнасці.


photo_2020_08_30_15_09_03.jpg


15:10 Каля Кафедральнага касцёла духавы аркестр грае "Магутны Божа".

15:05 Людзі занялі плошчу Свабоды ад вуліцы Леніна, Энгельса і Інтэрнацыянальнай, ідуць па праезнай частцы ў бок праспекта, піша Наша Ніва.

15:03. МБХ медыя паведамляе пра затрыманне карэспандэнта ТАСС Івана Калыганава. З яго тэлефона прыйшло паведамленне, што ён знаходзіцца ў РУУС Кастрычніцага раёна. 

Ачапленне на Валадарскага, таксама вайсковай тэхнікай перакрыты вуліцы ля КДБ.

photo_2020_08_30_14_57_57.jpg

Фота КУКУ.




Наш карэспандэнт паведамляе, што аб'яднаныя калоны рушаць да стэлы.
Паводле onlinerby/,  каля ГУМа затрыманы не менш за 30 чалавек.

14:50 Дзясяткі тысяч людзей ідуць на Кастрычніцкую плошчу, далучаюцца людзі з боку парку Горкага, вуліцы Янкі Купалы. Іх ніхто не чапае, міліцыянтаў у раёне цырка не бачна.
Паведамляецца пра праблемы з інтэрнэтам у цэнтры горада.


14:43 На праспекце прагучала каманда "Зачышчай". Пасля гэтага калона сілавікоў падышла да месца, дзе стаялі журналісты, і папрасіла іх прайсці за ачапленне. За яго таксама вывелі некалькіх жанчын і хлопца-інваліда.
Сілавікі — наперадзе, унутраныя войскі — за імі. АМАП павольна ідзе ў бок Кастрычніцкай плошчы, дзе стаіць другая вялікая калона дэманстрантаў. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!».

118465710_606017100086887_9127159424399073640_n_logo.jpg


Пачаліся затрыманні. Сілавікі выбарачна затрымліваюць мужчын. Тыя не супраціўляюцца.
Аўтамабілі "Рубеж", вадамёты і аўтазакі павольна едуць да калоны пратэстоўцаў, якая расцягнулася ад "МакДональдса" да цырка, паведамляе ТУТ.BY.

14:35

118630422_3167852076603189_3643098168328978353_n_logo.jpg
118614947_2788510041431097_3842206617854052305_n_logo.jpg



118615012_2739083633002774_2616505715688053341_n_logo.jpg


118549446_608964496431527_7401109175592884322_n_logo.jpg
118592016_1013992719032630_5291913744112370192_n_logo.jpg



14:30 Некалькі чалавек ляглі на асфальт перад машынамі АМАПу.


118603350_1372189112971806_842816211389372029_n_logo.jpg




118401363_309317033673510_9191137016018877116_n_logo.jpg


118354913_336358124157038_1655700200213827548_n_logo.jpg




118614705_753084852136681_6862349715160801823_n_logo.jpg


118595388_1640460016129237_991083725011275371_n_logo.jpg




118630904_661580161124902_1339750369249361528_n_logo.jpg



14:23. АМАПам заблакаваныя некалькі тысяч чалавек на ўчастку ад КДБ да вуліцы Леніна, людзі з іншага боку праспекту падыходзяць да АМАПу ў тыл. Людзі ў раёне McDonalds выйшлі на праезную частку. Дзясяткі аўтамабіляў АМАП каля КДБ, руху машын па праспекце няма, паведамляе Свабода. 

14:21. Ад цырка да плошчы Перамогі на ўвесь ходнік расцягнулася калона людзей. Людзі чакаюць, калі хвост калоны пяройдзе светлафор. Людзі крычаць "Ганьба" ў адказ на папярэджванні машын ДАІ. Машыны ДАІ не даюць выйсці на праезджую частку. Калона падыходзіць да ГУМа


118373107_592614254744051_56731633575643279_n_logo.jpg




118560661_3409019265828098_5198588231496241818_n_logo.jpg




118690303_308240943580604_3277585842211079305_n_logo.jpg


118625692_2742004669413811_158904884913292451_n_logo.jpg




118637053_313122610114105_8211078252061907764_n_logo.jpg



14:16. Вясна паведамляе, што каля ТЦ "Сталіца" прыблізна ў 14.00 затрыманы Андрэй Кляшторны.
Момант затрымання на плошчы Незалежнасці ад тэлеграм-канала МКБ


14:10 Каля МУС на калону напалі "ціхары".


118615486_2693529124307105_2922645510558937095_n_logo.jpg




118595498_312605689824928_3685652381752658760_n_logo.jpg




118632430_1218735021829985_5917379168473984514_n_logo.jpg


Вынаходніцтва ўладаў апошніх часоў: псіхалагічны ціск на пратэстоўцаў праз музыку. Вось, напрыклад, з гэтай устаноўкі на плошчы Перамогі граюць ваенныя песні. 


118615485_249450046164818_6751702894365571867_n_logo.jpg



13:58 У раёне плошчы Незалежнасці пачаўся хапун. Затрымалі мужчын. Спецназ ідзе плошчы Незалежнасці да да вул. Маскоўскай, перадае карэспандэнт DW.






Калона рушыць да Плошчы Перамогі



118600131_593662111315915_2240904075011171431_n_logo.jpg

Плошча Незалежнасці ачэплена



118401812_613875652834054_8410870716714061651_n_logo.jpg

Ля гасцініцы "Мінск"
 

118653599_1172498853143478_5465291353036489154_n_logo.jpg