Маршы, імпрэзы, выставы: 9 жніўня беларусы адзначаць Дзень годнасці па ўсёй Еўропе


Шэсцямі, акцыямі і разнастайнымі мерапрыемствамі 9 жніўня беларусы адзначаць дзень пачатку беларускіх пратэстаў у 2020 годзе — Дзень годнасці.

Чакаецца, што Маршы годнасці пройдуць у цэнтры Тбілісі, Рыгі, Кракава, Гданьска, Батумі, Вільні, Вроцлава і не толькі.

У Берліне адбудзецца імпрэза «Берлінск: іншы горад, іншае жыццё», у межах якой «усе ахвотныя могуць падзяліцца асабістым досведам эміграцыі праз узаемадзеянне з сучасным беларускім мастацтвам». У праграме — паэтычныя чытанні з Дзмітрыем Строцавым, выстава Надзеі Саяпінай, эмбіент-сэт ад REFRUM, паказ фільма «Palipaduazennije» Аляксандра Камарова. Беларускі мастак Аляксандр Бельскі запрашае на майстар-клас, дзе можна будзе стварыць аўтарскія прынты з выявамі твораў сучаснага мастацтва і вядомымі сімваламі свабоды і годнасці.

На паказ дакументальнага фільма «The Okrestin Sisters» («Сёстры Акрэсціна») Мікалая Купрыча запрашаюць у Таліне, на «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы — у Мюнхене, слынны «Кураж» Аляксея Палуяна пакажуць заўтра ў Празе і Батумі.

Таксама 9 жніўня ў Narodowe Centrum Kultury ў Варшаве адкрывацца выстава «Бел-чырвона-белы» беларускіх мастакоў і фатографаў, у Празе у Nova radnice — выстава «Беларусы супраць вайны ва Украіне».

Дні годнасці распачаліся і будуць доўжыцца цягам усяго тыдня. Сачыце за абвесткамі ў сацсетках.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: