Марыце пра сямейную фотасесію? Ёсць класная прапанова!
З чэрвеня 2019 года ў Беларусі запрацаваў прыгожы кулінарны блог Saltblog.by. Гэта душэўны і цёплы лайк стайл праект аб беларускіх сем'ях, пра традыцыі, пра каханне, пра ежу.

Стваральнікі блога задаліся мэтай паказаць усяму свету, што ж на самай справе любяць і ядуць беларусы і адлюстраваць у ім 100 рэцэптаў розных беларускіх сем'яў.

У блогу прымаюць удзел простыя людзі, розных прафесій і ўзростаў. У кожнай сям'і ёсць свая фірмовая страва, свой кулінарны сакрэт і свае традыцыі. Saltblog паказвае эстэтыку сямейнай утульнасці і шчасця баўлення часу дома.



Усё роўна, якое надвор'е, які час года і што адбываецца ў краіне, мы заўсёды можам сабрацца на кухні і разам спячы пірог, заварыць гарбату, абняцца і падарыць адзін аднаму каханне.


Шчасце — быць сабой, любіць жыццё, кожны момант, праведзены побач з блізкімі і запомніць яго назаўжды. Мы такія якія ёсць, мы не ідэальныя, мы непасрэдныя, мы сапраўдныя, і тым самым мы любімыя — асноўны пасыл герояў блога.


Любіце сваю сям'ю і жадаеце патрапіць у гісторыю? Стаць часткай самога маштабнага кулінарнага фотапраекта Беларусі? Аўтары блога прыедуць да вас! З вас усмешкі, цяплыня, жаданне нешта прыгатаваць, з Saltblog прыгожая антуражная бясплатная фотасесія ўсёй сям'і.
Запоўніць заяўку на ўдзел можна тут.