Марыя Калеснікава: Я шчаслівая быць беларускай

Марыя Калеснікава змагла перадаць беларусам словы падтрымкі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

photo_2020_09_20_11_52_46.jpg

«Маша вельмі сумуе па гарачым і шчаслівым вачам беларусаў і перадае ўсім нам, усім неверагодным нам, прывітанне», — сказана ў тэлеграм-канале.
«Воля вартая таго, каб за яе змагацца. Не бойцеся быць свабоднымі! Моцна абдымаю і люблю. Вялікі дзякуй сям'і, сябрам, блізкім і ўсім, хто нас падтрымлівае. Дзякуй міжнароднай супольнасці і культурнай супольнасці за падтрымку і салідарнасць.
Я шчаслівая быць беларускай. Вы неверагодныя! Я ні пра што не шкадую і паступіла б гэтак жа», — прыводзіць тэлеграм словы Марыі.