Марыю Калеснікаву і Максіма Знака абвінавацілі яшчэ па двух артыкулах КК
Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачцілі яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ — у тым ліку і ў змове з мэтай захопу ўлады, паведамляе TUT.BY.
Максіму Знаку 10 лютага прад'явілі абвінавачванні яшчэ па двух артыкулах КК РБ. Пра гэта распавёў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
— Майму калегу — адвакату Максіму Знаку — 10 лютага прад'яўленае абвінавачванне ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і яшчэ ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч. 1 арт. 361-1 КК). Гэта ў дадатак да таго абвінавачвання, якое было з верасня, — гэта значыць да публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі (ч. 3 арт. 361 КК).
Лаеўскі ўпэўнены, што ніякіх законных падстаў ні для аднаго з абвінавачванняў няма.
— Мы, вядома ж, пазмагаемся. За Макса. І яшчэ за тое, каб калісьці тут права сталі рабіць са свабоды, годнасці і справядлівасці, а не з чорнай гумы, — адзначае ён.
Штаб Віктара Бабарыкі пазней паведаміў, што аналагічныя абвінавачванні прад'яўленыя і Марыі Калеснікавай.
Арт. 357 ч. 1 — Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў.
Арт. 361 1 ч. 1 — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзяць у яго, —караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК). 25 студзеня яму ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 сакавіка.
Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі таксама з пачатку верасня. 16 верасня следчыя прад'явілі Марыі Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт).
Тэрмін утрымання ў СІЗА ёй падоўжаны да 8 сакавіка.
У снежні Генпракуратура распачала дзве новыя крымінальныя справы ў дачыненні да чальцоў Каардынацыйнай рады па фактах стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансавання яго дзейнасці і змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
Праваабаронцы прызналі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака палітвязнямі. Адвакаты заяўлялі, што фактычна Знак падвергнуўся крымінальнаму пераследу ў сувязі з выказваннем ім прафесійнага меркавання па прававых пытаннях і рэалізацыяй фундаментальных правоў, а дзеянні Калеснікавай накіраваны не на прычыненне, а на прадухіленне шкоды нацбяспецы.