Палітычны вязень Вітольд Ашурак: «Такое ўражанне, што людзі стаміліся ад зімы і чакаюць вясны»

Вітольд Ашурак піша з гарадзенскай турмы.

aszurak_512x400.jpg

Ліст ад палітзняволенага Вітольда Ашурка атрымала сям’я гарадзенцаў, якая сябруе з ім. Вітольд заклікае іх рыхтавацца да «паходу на плытах па Нёмне ўлетку 2021 года». Ён піша, што атрымлівае сотні лістоў падтрымання ад беларусаў.
Вітольд Ашурак піша з гарадзенскай турмы, дзе перабывае пасля вынесенага прысуду – 5 гадоў калоніі. Мужчына чакае выніку апеляцыі.

photo_2021_02_11_18_40_45.jpg


За кратамі Вітольд застаецца з леташняга верасня, вырак пачуў 18 студзеня.