Марыю Калеснікаву перавялі ў Жодзіна
Пра гэта паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Марыю Калеснікаву перавезлі ў турму нумар 8 ў Жодзіна. Па звестках прэс-штаба КР, яе перавялі з мінскага СІЗА №1 учора ўвечары, але па якой прычыне -- не сказалі.
Марыя Калеснікава знікла ў цэнтры Мінска 7 верасня. Праз нейкі час з'явілася інфармацыя аб тым, што яе спрабавалі прымусіць з'ехаць ва Украіну, але Марыя парвала свой пашпарт і такім чынам засталася ў Беларусі. Пасля гэтага яна была затрыманая і змешчаная ў СІЗА КДБ.