Выстава дзіцячых малюнкаў на плошчы Марыі Калеснікавай
На гэтых выходных на «плошчы Марыі Калеснікавай» прайшла выстава дзіцячага малюнка. Выстава была прысвечаная Дню горада і
галоўнай тэмай яе сталі падзеі, што адбываюцца сёння ў Беларусі.

«Плошча Марыі Калеснікавай» паўстала з ініцыятывы мясцовых жыхароў у двары дома па вуліцы Калеснікава, 16, па прыкладу «Плошчы Перамен», знакамітай сваім муралам з выявай дыджэяў. Свой мурал, але ужо з Марыяй Калеснікавай, паўстаў і ў двары, які прысвяцілі беларускай змагарцы, што сёння знаходзіцца ў зняволенні за свае палітычныя погляды. Апроч мурала двор атачае агароджа з павязанымі бел-чырвонымі стужкамі, а саму сцяну дадаткова упрыгожваюць выявы бел-чырвона-белага нацыянальнага сцяга.

На гэтых выходных на
мурале з Калеснікавай прайшла выстава дзіцячага малюнка. Як вядома, Марыя
Калеснікава з’яўляецца адным са стваральнікаў творчага аб'яднання Artemp, які
праводзіць розныя мерапрыемствы ў галіне сучаснага мастацтва. А таксама яна з'яўляецца
арт-дырэктарам культурнага хаба (цэнтра) Ok16. Таму мастацкая выстава тут была
цалкам дарэчы. У асноўным у ёй прынялі удзел дзеці з навакольных дамоў, але
госці прыязджалі паглядзець на мясцовую выдатнасць з розных канцоў горада.
Выстава была прысвечаная Дню горада, але галоўнай яе тэмай сталі апошнія
падзеі, што адбываюцца сёння ў нашай краіне.
Даведка
Вуліца Калеснікава названа ў гонар героя Савецкага Саюза Пімена Рыгоравіча
Калеснікава, ваеннага лётчыка 4-й паветранай арміі 2-га Беларускага фронта. 12
верасня 2020 года падчас масавых пратэстаў у Мінску на вуліцы з'явілася «Плошча
Марыі Калеснікавай» ў гонар палітыка Марыі Калеснікавай, якая на гэты момант
знаходзілася ў СІЗА ў статусе падазронай у крымінальнай справе аб публічных
закліках да захопу дзяржаўнай улады. Марыя Калесніква – каардынатар штаба
Віктара Бабарыкі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года, прадстаўнік
аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай і член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады па
арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу. Беларускія праваабарончыя
арганізацыі прызналі Марыю Калеснікаву палітычнай зняволенай.