«Выпускайце нашу Машу!» Сястра Марыі Калеснікавай чытае зварот Максіма Знака
"Выпускайце нашу Машу!" — гэтую фразу павінен быў сказаць Максім Знак. У той момант, калі людзі ў масках ламіліся ў штаб Віктара Бабарыкі, Максім запісваў відэа ў падтрымку Марыі Калеснікавай. Яму перашкодзілі... Але ён здолеў адправіць тэкст свайго звароту.
Зварот Максіма Знака чытае Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай. Ён апублікаваны на афіцыйным тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі.