Марына Золатава: «Я спакойная, падрыхтаваная і настроеная на лепшае» (відэа)

"Я спакойная, падрыхтаваная і настроеная на лепшае", — заявіла галоўны рэдактар tut.by Марына Золатава ў інтэрв'ю журналісту Еўрарадыё перад пачаткам суда.

zolatava_1202_2.jpg

Марыну Золатаву судзяць па так званай "справе БЕЛТА". Па гэтай справе паўгода таму былі затрыманыя паўтара дзясятка журналістаў розных СМІ. Іх вінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да платнай навінавай стужкі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. Пазней абвінавачанні ўсім былі перакваліфікаваныя з крымінальных на адміністрацыйныя.
Крымінальнае абвінавачанне засталося толькі ў Марыны Золатавай. Яе вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы: маўляў, ведала пра тое, што падначаленыя бяруць чужыя навіны, і не перашкаджала. Сама Золатава, дарэчы, не карысталася платнымі навінамі БЕЛТА
"З-за чаго ўзялася гэтая справа? Сапраўды, я лічу, што акрамя самога БЕЛТА тут ёсць іншыя прычыны, чаму гэта адбылося. Адна з іх — тое, што інтэрнет-медыя не падкантрольныя дзяржаве. У той час як тэлебачанне, напрыклад, ужо даўно пад кантролем дзяржавы, то інтэрнэт — пакуль што не. Маглі б неяк па-іншаму дзейнічаць", — выказвае меркаванне Золатава.
"Мне ёсць пра што шкадаваць — я пра гэта ўжо казала, і я скажу пра гэта падчас суда", — дадае яна.