Машыністы хацелі падмануць следства: п'янага пешахода не было
Паводле папярэдняй версіі, у электрычцы, якая ўрэзалася ў цягнік «Масква–Брэст», магла паламацца тармазная сістэма.
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт РФ (СК).
Версія пра тое, што экстранае тармажэнне машыніст электрычкі ўжыў, каб перадухіліць наезд на пешахода, не пацвярджаецца, гаворыцца ў паведамленні СК.
8 красавіка а 22:16 (паводле мінскага часу) на захадзе Масквы цягнік «Масква—Брэст» сутыкнуўся з электрычкаю.
Пацярпелі каля 50 асобаў, у тым ліку нашыя суайчыннікі, два з якіх працягваюць знаходзіцца ў маскоўскім шпіталі.
Паводле Белсат