Машыну з Лябедзькам, Рымашэўскім, Кавальковай і Казловым спынілі каля Івацэвічаў
5 сакавіка ў Берасці запланаваны Марш недармаедаў. З Менску падтрымаць сваіх берасцейскіх калег накіраваліся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустрашыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывістка Вольга Кавалькова.

Каля Івацэвічаў машыну, у якой яны ехалі спыніла ДАІ. Два старшыя лейтэнанты кажуць, што быццам бы для праверкі.
Супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што аўтамабіль у вышуку, прапануюць праехаць і актывістам. Але яны адмаўляюцца, спрабуюць «злавіць» машыну, каб даехаць у Берасьце.
Паводле svaboda.org