Менчукоў вызваляць ад аплаты за чэрвень за халодную ваду, але не ўсіх
Менгарвыканкам прыняў дакумент, паводле якога жыхароў сталіцы ў якіх на мінулым тыдні ўзніклі праблемы з якасцю вады, вызваляць ад аплаты паслугаў за водазабеспячэнне за чэрвень. Пра гэта піша Белсат са спасылкай на Telegram-канал «Минск. Официально».
![unnamed__1__53.jpg unnamed__1__53.jpg](/img/v1/images/unnamed__1__53.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На працягу бягучых трох працоўных дзён Менсквадаканал падрыхтуе і перадасць у разлікова-даведачныя цэнтры спісы адрасоў, па якіх не будзе налічвацца аплата. Плаціць не трэба будзе жыхарам дамоў Фрунзенскага, Маскоўскага і часткі дамоў з іншых раёнаў сталіцы, спажыўцы якіх не маглі выкарыстоўваць пітную ваду ў сувязі са збоямі сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння.
Нагадаем, 24 чэрвеня ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы пачаліся праблемы з пітною вадою. Жыхары наракалі на рэзкі пах і пякоту. Хутка быў арганізаваны падвоз вады ў цыстэрнах.