Месца ў чарзе на мяжы дазволілі браніраваць за грошы
Указ № 419, якім уводзіцца магчымасць браніравання за грошы месца ў чарзе на мяжы, Лукашэнка падпісаў яшчэ 22 лістапада. Але апублікаваны дакумент сёння.
Сёння,
24 лістапада, Указ № 419 апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Яго пункты, якія
тычацца браніравання, уступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага
апублікавання.
Цяпер, згодна з указам, «аператары зон чакання маюць права аказваць паслугі па браніраванню ў сістэме электроннай чаргі часу ўезду транспартных сродкаў у пункты пропуску для фізічных і юрыдычных асоб, якія з’яўляюцца ўласнікамі (уладальнікамі) транспартных сродкаў».
Частка сродкаў, атрыманых ад збірання платы за браніраванне ў сістэме электроннай чаргі часу ўезду транспартных сродкаў у пункты пропуску, аператар сістэмы электроннай чаргі будзе пералічваць аператарам зон чакання ў парадку i памерах, якiя вызначаюцца Саветам міністраў.
Саўміну ж даручана упарадкаваць выдачу пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржмяжу і ўсталяваць вычарпальны пералік падстаў, якія дазваляюць атрымліваць гэтыя пропускі.
Паводле telegraf.by