Месяц за кратамі. Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай зноў арыштавалі на 15 сутак
Аляксея Канеўскага, сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай, арыштавалі яшчэ раз, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксея
Канеўскага ў Гомелі арыштавалі яшчэ на 15 сутак. Артыкул, па якім яго асудзілі,
пакуль не вядомы. На волю Аляксей мусіць выйсці 8 снежня.
Такім чынам, у гомельскім ізалятары Аляксей правядзе цэлы месяц.

Першы раз Аляксей быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди». Тады Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту нібыта за «несанкцыянаванае пікетаванне». Адміністрацыйны арышт ён адбываў у ІЧУ Гомеля.
Маці хлопца, Таццяну Канеўскую, асудзілі да 6 гадоў калоніі, а старэйшага брата Дзмітрыя — да 3 гадоў калоніі.