Мікалай Статкевіч атрымаў 5 сутак арышту за акцыю каля КДБ
Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак зняволення. Палітыкч атрымаў копію судовага рашэння па пошце. Калі Але пакуль Статкевіч на волі, певедамляе «Радыё Свабода»
Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта сказаў Свабодзе сам Статкевіч.
Мікалай Статкевіч пакуль на волі.
Статкевіч атрымаў копію судовага рашэння 22 лістапада па пошце. Калі адбыўся суд, ён не ведае. Разам з гэтым палітыка аштрафавалі за ўдзел у дзвюх вулічных акцыях, агулам на 2000 рублёў. За якія менавіта акцыі аштрафавалі, у дакуменце не ўдакладняецца, сказаў Статкевіч.
Паводле палітыка, падобныя лісты аб штрафах прыйшлі ягоным паплечнікам і жонцы Марыне Адамовіч, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях.
29 кастрычніка ў Мінску палітык Мікола Статкевіч правёў акцыю «Ланцуг памяці», прысвечаную 81-й гадавіне «чорнай ночы», калі супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.
Чытайце таксама:
«Ланцуг памяці» каля будынка КДБ (фотарэпартаж)
Паводле www.svaboda.org