Мікалая Статкевіча наведаў адвакат

Сустрэча з адвакатам адбылася 9 лістапада, паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч. Паводле яе Мікалай Статкевіч пацвердзіў, што яго перавялі ў іншую камеру, з лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны святар.  



a448db38_23b7_42ab_bf18_5afd1cf13ac5_w268_r1_cx0_cy50_cw0.jpg

Таксама Марына Адамовіч распавяла пра рэакцыю адміністрацыі магілёўскай турмы на скаргу Мікалая Статкевіча, што ў турме не выдаюць туалетнае прыладдзе, хаця грошы з пенсіі на ўтрыманне рэгулярна адлічаюць.
 


«Яго спрабавалі запэўніць, што з ягонай пенсіі, вось з тых сумаў, што ледзь не напалову вылічваюць, у гэта не ўваходзяць выдаткі на туалетную паперу, мыла, галякі і гэтак далей. Але ж, з новага году зняволеным будуць выдаваць усё гэта ў гэтай турме. На гэта ён задае рытарычнае пытанне, чаму толькі ў гэтай турме? Бо ён добра ведае, што не выдаюць гэтага ані ў Шклове, ані ў іншых установах турэмнай сістэмы. У выніку людзі, якія не маюць падтрымкі звонку, страшэнна азлабляюцца».
 


На просьбу пракаментаваць адстаўку старшыні КДБ Вадзіма Зайцава Марына Адамовіч выказалася гэтак.
 


«Ён кіраваў КДБ, узяў на сябе як кіраўнік ведамства адказнасць за тое, што там адбывалася. За незаконныя ўтрыманні, за здзекі, за незаконныя прысуды. Ад гэтага яму ўжо не адмыцца».
 


Былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня. Беларуская апазіцыя, улады Еўрасаюза і ЗША дамагаюцца вызвалення Статкевіча, якога лічаць палітвязнем.

svaboda.org