Мікіта Емяльянаў трапіў у штрафны ізалятар

Пра гэта паведамілі ў суполцы dissidentby у Фэйсбуку.

Мікіта Емяльянаў

Мікіта Емяльянаў

Па наяўнай інфармацыі Мікіта Емяльянаў бліжэйшыя 5 або 10 сутак правядзе ў штрафным ізалятары, бо адміністрацыяй у турме на яго былі складзеныя 2 акты.
Мікіта быў зняволены за акцыі прамога дзеяння ў салідарнасць з палітычнымі вязнямі Беларусі. Па выніку судзілішча ён быў асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму.
Анархісты заклікаюць падтрымаць Мікіту:
«Знайшоўшы ў сабе сілы і волю застацца верным прынцыпам анархізму, Емяльянаў катэгарычна адмовіўся ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй лагера. За гэта яго падвергнулі ізаляцыі і ў выніку яшчэ аднаго закрытага судзілішча перавялі ў турму.
Цяпер на яго спрабуюць усяляк ціснуць, пагражаючы сям'і і блізкім, а таксама падвяргаючы далейшым катаванням ужо ўнутры турмы.
Заклікаем да салідарнасці з анархістам Мікітам Емяльянавым, чыя прынцыповасць служыць прыкладам для ўсіх нас!»
Напісаць ліст або даслаць паштоўку Мікіту можна па адрасе:
Емяльянаў Мікіта УладзіміравічВул. Крупскай 99а, СТ-4, г. Магілёў212011
Матэрыяльную дапамогу можна пералічыць на рэквізіты:
5351 0410 7826 7174 (Maryna Kasinerava) - пастаянны збор dissidentby на палітвязняўPayPal: grazyna.malkiewicz@wp.pl