Міколу Дземідзенку асудзілі на 12 сутак
Намесніка старшыні «Маладога фронту» затрымалі, калі ён ішоў на прэс-канферэнцыю Змітра Дашкевіча.
Мікола Дземідзенка атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла Міколава жонка Алеся Раманюк-Дземідзенка. Судовае паседжаньне адбылося ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы.
Моладзевага актывіста абвінавацілі паводле артыкула 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях — супраціў работнікам міліцыі.
Міколу Дземідзенку прэвэнтыўна затрымалі каля 11-й гадзіны 29 жніўня, калі ён ішоў на прэсавую канфэрэнцыю Зьмітра Дашкевіча ў офіс партыі БНФ.
svaboda.org