Міліцыя ўпрыгожыла Новую Баравую да свайго свята
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных спраў і міліцыянты сёння, 4 сакавіка, на Дзень міліцыі, прыехалі ў Новую Баравую.
На даху аднаго з дамоў у Новай Баравой супрацоўнікі МНС і міліцыянты ўсталявалі аграмадны чырвона-зялёны cцяг, паведамляюць тэлеграм-каналы.
Гэта ўжо не першы такі выпадак, адзначае «Еўрарадыё». Раней чырвона-зялёны сцяг прымусова замацавалі на флагштоку высоткі ў пратэстным квартале «Мегаполіс». І нават абнеслі шпіль са сцягам калючым дротам, — каб не знялі.