Міліцыя спыніла справу супраць рэдактара раёнкі за абразу грамадскага актывіста

Адміністрацыйная справа, якая была пачата супраць галоўнага рэдактара Рагачоўскай раённай газеты "Свабоднае слова", спынена. Міліцыя не знайшла ў дзеяннях рэдактара раёнкі складу правапарушэння.



dashkevich_dzianis.jpg

Нагадаем, мясцовы грамадскі актывіст Дзяніс Дашкевіч прасіў прыцягнуць рэдактара дзяржаўнай газеты да адказнасці за паклёп.


«Па распараджэнні начальніка Рагачоўскага РАУС справа была нечакана спынена. Менавіта так сказана ў дакуменце, які я атрымаў па пошце. Таксама мне паведамілі, што я магу абскардзіць гэтае рашэнне ў Рагачоўскай пракуратуры. Гэта я і маю намер зрабіць», — кажа актывіст.


Таксама Зміцер Дашкевіч плануе падаць іск у суд і праз гэтую інстанцыю дамагацца справядлівасці за публічныя абразы ад рэдактара.
 


spring96.org