Міліцыянт на пікеце БХД: скручу і завязу ў лес

У Менску ля ўніверсаму «Беларусь» сябар Заводской выбарчай камісіі Вольга Пятроўна Крыжаноўская сумесна з супрацоўнікамі міліцыі (адзін з іх старшына Бобрык) патрабуюць спыніць пікет па зборы подпісаў за сябра аргкамітэту БХД.



ment.jpg

Прадстаўнікі ўлады зневажаюць актывістаў, патрабуюць аддаць ім падпісныя аркушы. «Скручу і завязу адсюль у лес», - сказаў адзін з міліцынятаў.
«Вось, што робяць міліцыянты, якія жывуць з падаткаў грамадзян», - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Пасля таго, як тым, што адбываецца, пачалі масава абурацца мінакі, якія да таго ж сталі масава запісвацца ў сведкі, сябар участковай камісіі сышла. За ёй сышлі і міліцыянты.

bchd.info