Мілітарызацыя глубінкі. Фотафакт
Чым жыве беларуская правінцыя ў пачатку лета-2021? Кароткі адказ — у гэтых трох фота з жыцця горада Клімавічы, апублікаваных тэлеграм-каналам Климовичи Online.

На першым фота (4 чэрвеня) — мяшкі з пяском на ганку ваенкамата. Гэта мабілізацыйныя вучэнні: раён рыхтаваўся сустракаць дыверсійна-выведвальныя групы ўмоўнага праціўніка, які рыхтуе " захоп будынкаў, знішчэнне аб'ектаў інфраструктуры, транспарту і сувязі".

На другім фота (11 чэрвеня) — вучэбна-палявыя зборы навучэнцаў аграрнага каледжа.

На трэцім (18 чэрвеня) – чарговы візіт клімавіцкіх школьнікаў на экскурсію ў мясцовы РАУС.