Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 хутка трапіць у Беларусь

Дакументы на закупку вакцыны прайшлі ўзгадненне, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

news_50005.jpg

Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 паступіць у Беларусь у першыя дні верасня.

У вырашэнні гэтага пытання Міністэрства аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольствы дзвюх краін. Гаворка ідзе пра мільён доз вакцыны Sinopharm, якая раней паступала ў краіну па гуманітарнай дапамозе.

Акрамя таго, кітайскі бок вылучае Беларусі яшчэ 500 тысяч доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.

Паводле «Ежедневник»