Пекін абвінаваціў ЗША ў спробе скінуць на Кітай віну за COVID-19
Пекін абвінаваціў ЗША ў спробе скінуць на Кітай віну за COVID-19 і прыгразіў контратакай — пра гэта піша «Інтэрфакс-Захад».
Генеральны дырэктар дэпартамента па кантролі над узбраеннямі МЗС КНР Фу Цун у сераду абвінаваціў ЗША ў тым, што яны спрабуюць скінуць на Пекін віну за пандэмію COVID-19, паведамляе агенцтва «Associated Press».
«Калі яны хочуць беспадстаўна вінаваціць Кітай, хай будуць гатовыя да контратакі Кітая», — заявіў ён на брыфінгу для замежных журналістаў. Ён таксама адзначыў, што выстаўленне Кітая «казлом адпушчэння не зможа абяліць ЗША».