Мінчанін зайшоў у «Карону» з сабакам і апынуўся ў «малпоўніку»

У выніку канфлікта мінчанін быў вымушаны выставіць свайго сабаку на продаж, піша Еўрарадыё.

Іван Цырюльнікаў, фота instagram.com/busya_in_love/

Іван Цырюльнікаў, фота instagram.com/busya_in_love/


Бізнесмен Іван Цырульнікаў выставіў на продаж свайго сабаку — дзевяцігадовага ёркшырскага тэр’ера Бусю. За жывёлу мінчук хоча атрымаць 1147,5 рублі. Менавіта такі штраф Цырульнікаў атрымаў пасля таго, як зайшоў з сабакам у гіпермаркет “Карона” на вуліцы Кальварыйскай у Мінску і пачаў спрачацца з аховай крамы і міліцыянтам.
Канфлікты паміж пакупнікамі і аховай здараліся ў “Кароне” і раней. Самы гучны з іх скончыўся для аднаго з наведвальнікаў крамы страсеннем мозга і траўмай пазваночніка. Пакупнікі распавядаюць, што даказаць сваю правату ў міліцыі амаль немагчыма: на выклік звычайна прыязджаюць супрацоўнікі РУУС Фрунзенскага раёна, дзе знаходзіцца гіпермаркет, і ахоўнікі размаўляюць з імі як з сябрамі.
Увечары 21 студзеня Цырульнікаў зайшоў у “Карону”, каб наведаць прыбіральню. Сабака ішоў побач з ім. Ахоўнік, які сустрэўся мужчыне, запатрабаваў, каб ён тэрмінова выйшаў з будынка, бо з сабакамі там знаходзіцца нельга. Цырульнікаў праігнараваў яго і пайшоў па сваіх справах, а на выхадзе з прыбіральні яго ўжо чакалі той самы ахоўнік і міліцыянт. Калі ж мужчына пайшоў да іншага выхада з гандлёвага цэнтра, там таксама чакала ахова.