Мінчукі крэатыўна вярнулі скрадзены з фасада сцяг (фотафакт)
Новы сцяг здымаць будзе цяжэй.
Яшчэ незадоўга да выбараў 9 жніўня жыхары Беларусі сталі вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на сваіх дамах. У некаторых атрымліваюцца вялікія сцягі, якія займаюць некалькі паверхаў. Так было ў Мінску на вуліцы Аэрадромнай.
Але не так даўно гэты сцяг быў зняты невядомымі людзьмі ў чорным, якія доўгі час намагаліся патрапіць у пад'езд будынка. Пра гэта паведамляў тэлеграм-канал @motolkohelp.
29 жніўня ў тэлеграм-канале з'явілася паведамленне, што сцяг зноў знаходзіцца на сваім месцы, але цяпер складаецца з сотняў белых і чырвоных стужак.