Жаночы гранд-марш салідарнасці: анлайн (фота, трансляцыя, абнаўляецца)

У Мінску адбываецца жаночы гранд-марш.

118507172_924811764695272_8299665913430998383_n.png

29 жніўня ў Мінску анансаваны жаночы гранд-марш салідарнасці. Жаночая акцыя мусіць пачацца ў 16:00 са збора на плошчы Перамогі.

19:24 Жанчыны разыходзяцца каля плошчы Бангалор. Марш скончаны.

photo_2020_08_29_19_15_30.jpg



19:00 Пры спробах блакаваць рух жанчын і перакрываць вуліцц ўдзельніцы праяўляюць крэатыўнасць. Разбітае на дзве часткі шэсце спынілася, дзяўчаты сталі вакол сілавікоў і скандуюць «Мы атачылі АМАП!»


19:10 Жанчыны выйшлі на праезжую частку перад аўтазакамі.




18:40 На бульвары Шаўчэнкі пачаліся затрыманні. Людзі з балконаў будынкаў крычаць "Ганьба!", "Фашысты!"
Як паведамілі ў тэлеграм-канале, з тралейбуса выцягнулі хлопца і дзяўчыну, у якіх былі бел-чырвона-белыя браслеты.


18:20 Удзельніцы шэсця пайшлі ў бок Камароўскага рынка. Атмасфера па дарозе на рынак нагадвае свята. Удзельніцы спяваюць "Тры чарапахі», дзеляцца адзін з адным вадой, крычаць: «Трыбунал» і «Я тут шпацырую», фразу якая належыць 73-гадовай удзельніцы акцый Ніне Багінскай. Калона жанчын не спыняецца на Камароўцы, а ідзе да Нямігі па Куйбышава.

Шэсце з вышыні.


photo_2020_08_29_17_54_51.jpg


17:55 Удзельніцы скандуюць "АМАП баіцца жанчын"


photo_2020_08_29_17_49_04_logo.jpg



17:50 Праспект у раёне перакрыжавання з Казлова перакрыты аўтобусамі, бусамі, аўтазакамі. Там жа машыны з калючым дротам. Так сілавікі рэагуюць на мірны марш жанчын. 


photo_2020_08_29_17_33_22.jpg


17:30 Жаночае шэсце дайшло да Акадэміі навук. Міліцыя перакрыла далейшы шлях.




17:15 Тым часам "Наша Ніва" паведамляе, што затрыманы журналіст DW Паўлюк Быкоўскі, яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС.


І яшчэ відэа з жаночага марша.


17:10 Жанчыны мінаюць плошчу Якуба Коласа.

photo_2020_08_29_17_12_25_logo.jpg



photo_2020_08_29_17_12_28_logo.jpg




photo_2020_08_29_16_59_29_logo.jpg


17:00 На жаночым маршы заўважілі Марыю Калеснікаву.


photo_2020_08_29_16_56_48_logo.jpg


photo_2020_08_29_16_56_50_logo.jpg


16:40 Вялікая колькасць жанчын ідзе на плошчу Якуба Коласа.



16:36 АМАП затрымаў карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага падчас вядзення стрыму. Трансляцыя Свабоды перарвалася.


16:35 Жанчыны доўгі час рухаліся па праспекце то ў адзін бок, то ў іншы. АМАП стаў выціскаць жанчын на ходнікі.

118580947_712024169347718_5763203760244462989_n_logo.jpg



16:20 Тэлеграм-каналы паведамляюць пра людзей з расейскімі і георгіеўскімі сцягамі, якія стаяць каля плошчы Перамогі.

photo_2020_08_29_16_19_00_logo.jpg


16:10 АМАП заблакаваў пешаходны пераход праз праспект Незалежнасці. Тады жанчыны перакрылі рух, каб дзве часткі праспекта змаглі аб'яднацца.
16:05 Дзяўчына стаіць каля аўтазака, у які затрымалі хлопца.

118538750_2663998593854106_8598826002596730304_n_logo.jpg


16:00 Каля жанчын з'явіліся вўтазакі і АМАП. Міліцыянты кажуць пра несанкцыянаванасць акцыі і просяць разысція.
Жанчыны пачалі рух у бок цырка. Тым часам АМАП затрымаў хлопца, змясціў у аўтазак.



118573391_956483828158864_622621158540817622_n_logo.jpg


15:50 Жанчыны пачынаюць збірацца на плошчы.

118615012_442985753326471_6192600407132495690_n_logo.jpg


118597648_438807173706678_6560134642911955710_n_logo.jpg


15:40 На плошчы перамогі стаіць ачапленне з міліцыянтаў. Міма праехала вялікая калона байкераў з бел-чырвона-белымі сцягамі.

118520632_867842643624041_6224126263451419023_n_logo.jpg