Мінгандлю закрыў будаўнічы гіпермаркет «Навасёлкін»

Міністэрствам гандлю з 4 жніўня прыпыненая дзейнасць будаўнічага гіпермаркета «Навасёлкін» (ТАА «Астамбуд»), размешчанага ў в. Баравая Мінскага раёна.



ai_163025_aux_head_20150804_novoselkin_360.jpg

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

«Праверкай высветленыя факты невыканання асартыментнага пераліку тавараў больш чым на 45%, рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, адсутнасць цэннікаў на шэраг тавараў, падача няпоўнай інфармацыі аб таварах, у тым ліку пра яго адсутнасць, на рускай або беларускай мовах і інш.

Для прыняцця мер і ліквідацыі выяўленых парушэнняў кіраўніцтву ТАА «Астамбуд» адведзена 10 дзён», — адзначылі там.