Мінгарвыканкам дазволіў акцыю у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій у Лошыцы
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 8 лістапада традыцыйнай акцыі ў Лошыцы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, прымеркаванай да дня памінання продкаў «Дзяды».

tut.by
Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі.
Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 12.00 да 12.30 каля палаца культуры «Лошыцкі». Затым, у 12.30, пачнецца шэсце да Лошыцкага яра, дзе каля памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных з 13.30 да 15.00 адбудзецца мітынг. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек.
Паводле звестак гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца размяшчэння спецкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.