Міністар інфармацыі патлумачыў, як будуць ідэнтыфікаваць каментатараў у сеціве
Аляксандр Карлюкевіч распавёў, якім чынам будуць ідэнтыфікаваць тых, хто будзе пакідаць каменнтары на сайтах. І без мабільнага тэлефона пракаметаваць нешта не атрымаецца, піша «Радыё Свабода».
Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якім чынам будуць ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, якія пакідаюць каментары ў інтэрнэце.
«Нехта захацеў зрабіць той ці іншы каментар. Ён адпраўляе сваё пасланне на той ці іншы інтэрнэт-рэсурс і пакідае нумар тэлефона. Туды яму прыйдзе код», — патлумачыў Карлюкевіч парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў праз тэлефонныя нумары.
Нумар тэлефона будзе відаць толькі адміністратарам рэсурсу, але ўладальнікі сайтаў павінныя будуць даваць інфармацыю сілавікам на запыт, дадаў Карлюкевіч.
Змены ў закон «Аб СМІ» набудуць моц з 1 снежня.
У верасні быў апублікаваны праект Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, дзе даваліся тлумачэнні, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць каментары ў інтэрнэце.
Адзіны спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на сайтах, указаны ў дакуменце, — праз абаненцкія нумары. Такім чынам, зарэгістравацца праз сацыяльныя сеткі ці электронную пошту будзе нельга.
Уласнікі інтэрнэт-рэсурсаў змогуць збіраць наступныя персанальныя дадзеныя карыстальнікаў:
- імя і прозвішча,
- пол, дату і месца нараджэння,
- адрас электроннай пошты,
- дата і час размяшчэння паведамленняў/каментароў на
сайце,
- МАС-адрас прылады,
- IP-адрас.