Міністэрства аховы здароўя: 17 тысяч беларусаў жывуць з ВІЧ

У Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае каля 17 тысяч чалавек. Такую інфармацыю публікуе Міністэрства аховы здароўя.

medaboutme.ru/

medaboutme.ru/

«Паказчык захворвання ВІЧ-інфэкцыяй за 10 месяцаў 2016 склаў 20,8 на 100 тысяч насельніцтва, і супастаўны з паказчыкам аналагічнага перыяду 2015 года (19,9 на 100 тысяч насельніцтва). У краіне ў асноўным пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ — 72,6% выпадкаў. Часьцей за ўсё выпадкі ВІЧ-інфекцыі выяўляюцца ва ўзроставай групе 40 і старэй гадоў — 33,6%, другой па значнасці зьяўляецца ўзроставая група 30-34 года — 24,2%», — паведамляецца ў прэс-рэлізе міністэрства.
Згодна з глабальнай статыстыкай Абʼяднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу, на планеце цяпер жыве больш за 36 мільёнаў чалавек, інфікаваных ВІЧ, нагадваюць у міністэрстве.
Радыё Свабода