Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1133 новых выпадкі COVID-19
У Беларусі за суткі зарэгістравана 1133 новых выпадкі каронавіруса. Усяго з пачатку пандэміі пацверджаны 703 507 выпадкаў захворвання, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Выпісаныя за дзень 924 пацыента. Агульная колькасць ачунялых дасягнула 696 575, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы ўжо 5653 смяротныя выпадкі.
У краіне зрабілі 11,11 млн тэстаў, у тым ліку 28 156 за суткі.