За суткі ў Беларусі выяўлена 675 выпадкаў каронавірусу
У Беларусі за суткі зарэгістравана 675 выпадкаў каронавірусу. Усяго ж з пачатку пандэміі ўжо пацверджана 702 374 дыягназы COVID-19.
У краіне за суткі выпісаныя 497 пацыентаў. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых дасягнула 695 651 чалавека, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 14 чалавек з выяўленай інфекцыяй. Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 5638 смяротных выпадках за ўвесь час пандэміі.
У краіне зрабілі 11,08 млн тэстаў, у тым ліку 2960 за суткі.
Адмыслоўцы адзначаюць, што сутачная захворванасць наўпрост карэлюе з колькасцю зробленых тэстаў: чым менш зроблена даследаванняў, тым менш выяўленых выпадкаў COVID-19. Тым не менш, зыходзячы з сённяшніх лічбаў варта адзначыць, што станоўчым быў кожны чацвёрты (!) тэст на каронавірус.