У Беларусі выявілі 711 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла пра 711 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі іх было зарэгістравана 701 192.

photo_2021_10_20_10_32_51_4.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 985 пацыентаў. Ачунялі 694 845 чалавек з выяўленым раней каронавірусам, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 5609 пацыентаў з COVID-19. За суткі зарэгістравана 15 смерцяў.

Усяго ў краіне праведзена 11 078 624 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканана 16 446 даследаванняў.