Міністр адукацыі ацаніў беларускія школы на моцную сямёрку»

Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў ацаніў сярэднія школы нашай краіны на моцную «сямёрку». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».


«Сярэдняй школе па ўзроўні ведаў, па падрыхтоўцы настаўнікаў, па аснашчэнні я б паставіў моцную «сямёрку». Праз некалькі гадоў, я спадзяюся, будзе стаяць моцная «дзявятка». Нам ёсць над чым працаваць», — сказаў Міхаіл Жураўкоў.
Пры гэтым узровень беларускіх ВНУ міністр адукацыі ацаніў на  «шасцёрку». Паводле Жураўкова, ён не вельмі задаволены сітуацыяй, якая складваецца ў ВНУ. Хоць яны і выглядаюць добра па многіх пазіцыях, але няма такога дынамізму, як у лепшых еўрапейскіх універсітэтах.
Таксама кіраўнік ведамства заявіў, што сістэма адукацыі не павінна стаяць на месцы. "Калі мы пакінем адукацыю на тым узроўні, то адстанем ад рэальнасці. Вучыць неабходна па-новаму. Вось чаму я ВНУ паставіў «шасцёрку». На жаль, тут пакуль вельмі моцныя стэрэатыпы таго, што было раней», — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.
Паводле "Еўрарадыё"